Ліўні ў цэнтральных раёнах Японіі

9 сентября 2015
На краіну насоўваецца трапічны шторм "Этау". Паводле слоў сіноптыкаў, цыклон яшчэ толькі набірае сілу. Тым не менш у многіх японскіх гарадах ужо затопленыя вуліцы. Вада пракралася ў сутарэнні і на першыя паверхі будынкаў. Мінімум 7 чалавек пацярпелі пры сходзе апоўзняў. У аэрапортах ужо адмянілі дзясяткі ўнутраных рэйсаў. Улады плануюць правесці эвакуацыю. З небяспечных раёнаў будуць вывезеныя да 120 000 чалавек. У прымор'і аб’явілі штармавое папярэджанне.