Лівійцы паўсталі

24 сентября 2014

Паўстанне супраць ісламістаў пачалося ў сталіцы Лівіі Трыпалі, якую яны кантралююць. Аб гэтым паведамляюць сусветныя СМІ са спасылкай на лівійскіх вайскоўцаў. Сёння ўначы прэм'ер-міністр Абдала Абдурахман ат-Тані абвясціў усеагульную мабілізацыю ў адказ на заклік жыхароў Трыпалі вызваліць іх ад баевікоў. Пазіцыі экстрэмістаў абстралялі ўрадавыя ВПС.
Нагадаем, пасля звяржэння Муамара Кадафі ў 2011 годзе ў Лівіі да гэтага часу прадаўжаецца палітычны крызіс. У тым ліку з-за племяннога характару грамадства, слабой цэнтральнай улады і ўзмацненні ісламістаў.