Вялікі перапалох вакол такой маленькай Літвы, якая ўступіла ў бітву з гігантам. Літоўскія чыноўнікі працягваюць палітыку разрыву гандлёва-эканамічных сувязяў. Спроба выпрабаваць Кітай на трываласць удалася: цярпенне лопнула, і Пекін прыдушыў літоўскую эканоміку.
Эксперты прагназуюць вялізны эканамічны ўрон і мяркуюць, што Пекін нанясе апошні ўдар па транзітнай галіне Літвы. Гэтыя меры ўзмоцняць эфект ад сыходу з Клайпеды беларускіх угнаенняў. МЗС Кітая заклікае ЗША і іншыя краіны накіраваць Літву на правільны шлях, "як мага хутчэй прызнаць і выправіць свае памылкі, а не падбухторваць яе ісці ўсё далей па няправільным шляху і прычыняць яшчэ большы ўрон сабе і свайму народу".
Праўда, Брусель ужо адхрысціўся ад праблем Літвы: як-небудзь самі. Старая Еўропа не спяшаецца ўступаць у гандлёвую вайну з Кітаем. Байка Крылова "Слон і Мопсік" у палітыцы Літвы і яе чыноўнікаў - у рубрыцы Кацярыны Ціхаміравай (відэа).













