Палаткі, зброя і рэчы першай неабходнасці за 6 км ад беларускай мяжы - Літва стыхійна ўзвяла ваенную базу. Гэта паведамляе прэс-служба Узброеных сіл краіны. Размясцілі ваенны аб'ект на тэрыторыі прамысловага раёна ў горадзе Друскінінкай. Зараз тут кругласутачна жывуць і трэніруюцца літоўскія салдаты. Неадназначныя дзеянні зноў апраўдваюць узмацненнем пагранічнай аховы. База створана нібы для "аператыўнага рэагавання на пагрозы, звязаныя з незаконнай міграцыяй".
Літва размясціла ваенную базу за 6 км ад беларускай мяжы
23 ноября 2021













