Кіраўнік Мінэканомікі Літвы заявіў, што абаграванне жылля можа падаражэць на 70 % ужо ў надыходзячым сезоне. Рэзкі рост цэн на энерганосьбіты і дэфіцыт газу практычна гарантавана будуць мець менавіта такі вынік, адзначае міністр Тапарускас. Раней Міністэрства эканомікі папярэджвала літоўцаў, што іх чакае хуткае павышэнне расцэнак на электрычнасць, па меншай меры на 20 %. У апошнія тыдні на сусветных біржах адзначаецца рэзкі рост каціровак на спотавыя пастаўкі газу: тысяча кубаметраў каштуе больш за 1 000 долараў і таннець не збіраецца. Праблемы з электрычнасцю ўзніклі па ўсёй Заходняй Еўропе: у Злучаным Каралеўстве закрываюцца прамысловыя прадпрыемствы, а ў Германіі грамадзян папярэджваюць аб магчымых зімовых блэкаўтах.
Літва: ацяпленне можа падаражэць на 70 %
4 октября 2021













