Віншаванні з нацыянальным святам, якое азначае важны этап станаўлення дзяржаўнасці, накіраваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, наша краіна заўсёды паважала правы сваіх суседзяў на вызначэнне шляху самастойнага развіцця і, нягледзячы на ўсе супярэчнасці, Мінск па-ранейшаму зацікаўлены ў далейшым паглыбленні кантактаў з Вільнюсам па лініі рэгіёнаў, прадпрыемстваў і ўстаноў.













