Літва не зачыніць усю эканоміку ў выпадку другой хвалі каранавіруса

28 мая 2020
Паўторных абмежаванняў не будзе - урад Літвы выключае ўвядзенне вельмі жорсткіх мер абмежавання эканамічнай дзейнасці, як было ў сакавіку, у выпадку другой хвалі COVID-19. Нагадаем, з 16 сакавіка, калі быў абвешчаны каранцін і вялікая колькасць магазінаў была зачынена, узровень беспрацоўя ў краіне вырас да 11 з невялікім працэнтаў - гэта значыць, беспрацоўных стала больш на 30 тысяч чалавек.