Літва пачала чаканіць еўраманеты

17 июня 2014

Пакуль гэта толькі пробныя партыі. Усяго за лета для праверкі якасці нарыхтовак будзе выраблена па адным мільёне манет усіх наміналаў. Кожная дзяржава еўразоны мае права выпускаць уласныя металічныя грошы. На адным баку літоўскіх манет адлюстраваны дзяржаўны герб - Вітыс. Нагадаем, Літва можа стаць членам еўразоны з 1 студзеня наступнага года. Паводле звестак сацыёлагаў, пераход на еўра падтрымліваюць толькі 46 працэнтаў грамадзян краіны.