З лагера ў турму - так распарадзіліся лёсам мігрантаў літоўскія ўлады. Насельнікаў лагера ў Руднінкаі перавялі ў памяшканне былой калоніі. І тут бежанцам прыходзіцца сутыкацца з нечалавечымі ўмовамі. Людзей рэдка выпускаюць на вуліцу, пакоі перапоўнены, адной ваннай карыстаюцца 150 чалавек. Душ - раз на тыдзень. У магазіны бежанцаў не адпускаюць, а аўтакрама прыязджае рэдка, ды і скарыстацца яе паслугамі могуць далёка не ўсе. Зараз у памяшканні ўтрымліваюцца 677 мігрантаў - гэта ў два разы больш, чым тут было зняволеных.
Літоўскія ўлады перавялі мігрантаў у будынак былой калоніі
6 октября 2021













