Форвард "Барселоны" Ліянэль Месі запрасіў у Іспанію 5-гадовага Муртазу Ахмадзі, свайго фаната з Афганістана. Хлопчык стаў зоркай пасля таго як па Сетцы разляцелася яго фота ў футболцы зборнай Аргенціны. Дзіця зрабіў футболку сам з поліэтыленавага пакета. Мяркуецца, што сям'я Ахмадзі наведае адзін з матчаў каталонцаў, дзе аргенцінец Месі паднясе Муртазе свой падарунак. Федэрацыя футбола Афганістана вядзе работу над арганізацыяй сустрэчы Муртазы з яго кумірам.
Ліянэль Месі запрасіў у Іспанію 5-гадовага фаната з Афганістана
3 февраля 2016













