Ліхаманка Эбола распаўсюджваецца

30 июля 2014
Смяротная ліхаманка Эбола пачала распаўсюджвацца па свеце. У Ганконгу сёння шпіталяваны першы пацыент з сімптомамі невылечнай хваробы. Як перадаюць мясцовыя СМІ, гэта жанчына, якая нядаўна вярнулася з Афрыкі. Захворванне пакуль афіцыйна не пацвердзілася. Калі ў яе будзе выяўлены вірус, гэта стане першым выпадкам заражэння ліхаманкай Эбола за межамі афрыканскага кантынента.

Нагадаем, эпідэмія пачалася ў лютым у Гвінеі, адкуль вірус перакінуўся на суседнія Сьера-Леоне і Ліберыю. Смяротны вірус забраў больш за 670 жыццяў. Паміраюць 9 з 10 хворых. Эфектыўных метадаў лячэння або вакцыны пакуль не існуе. Адзначым, напярэдадні апублікаваны даклад, у якім эпідэміялагічнае становішча ў Заходняй Афрыцы завецца крытычным.