Ліга арабскіх краін збіраецца на экстраннае пасяджэнне

17 мая 2018

На парадку дня - эскалацыя насілля на мяжы Ізраіля і палесцінскіх тэрыторый. Кіраўнікі МЗС арабскіх краін таксама абмяркуюць перанос пасольства ЗША з Тэль-Авіва ў Іерусалім. Гэта выклікала масавыя незадаволенасці. У выніку загінулі дзясяткі чалавек, тысячы атрымалі раненні. МЗС Беларусі заклікала бакі да адмовы ад кровапраліцця і стрыманасці.