Ліга арабскіх дзяржаў сабралася на надзвычайнае пасяджэнне па сітуацыі ў Іерусаліме

9 декабря 2017

У найбліжэйшы час чакаецца спецыяльная заява міністраў замежных спраў лігі. Напярэдадні рашэнне Дональда Трампа прызнаць Іерусалім сталіцай Ізраіля аднагалосна раскрытыкавалі члены Савета Бяспекі ААН. Антыамерыканскія пратэсты працягваюцца па ўсім свеце. Сёння да акцый далучыліся мусульмане, якія пражываюць у краінах Еўрасаюза. Сітуацыя ў самім Іерусаліме таксама застаецца напружанай. У сутыкненнях з сіламі бяспекі ва ўсходняй частцы горада і на Заходнім беразе ракі Іардан пацярпелі каля 800 чалавек. Загінуўшых - двое. Нагадаю, напярэдадні МЗС Беларусі заклікала грамадзян нашай краіны ўстрымацца ад наведвання "гарачых зон" рэгіёна.