Лідзія Федасеева-Шукшына сёння адзначае юбілей

25 сентября 2018

Сёння юбілей адзначае легендарная Лідзія Федасеева-Шукшына. Ёй споўнілася 80. Сваю першую ролю яна сыграла яшчэ школьніцай у карціне "Максім Перапяліца". Але індывідуальнасць актрысы найярчэй выявілася ў канцы 50-х, калі яна з'явілася ў фільме "Равесніцы". Затым былі галоўныя ролі, дзе яна змагла стаць раўнапраўнай партнёркай свайго мужа - Васіля Шукшына.

Ён сам пісаў сцэнарыі гэтых стужак і здымаў іх як рэжысёр-пастаноўшчык. За сваю кар'еру Лідзія Федасеева-Шукшына сыграла больш за 80 роляў.

Апошнія гады яна амаль не дае інтэрв'ю і рэдка з'яўляецца на экранах, прысвяціўшы сябе захаванню спадчыны Васіля Шукшына. З юбілеем народную артыстку РСФСР павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.