Лідары Турцыі, Ірана і Расіі праводзяць перамовы па Сірыі

14 февраля 2019

Трохбаковы саміт па Сірыі ўжо адкрыўся. Перамовы праводзяць лідары Турцыі, Ірана і Расіі. Сярод асноўных тэм - сітуацыя ў Ідлібе, вывад амерыканскіх войскаў з арабскай рэспублікі і фарміраванне камісіі па сірыйскай канстытуцыі.

Рэджэп Таіп Эрдаган, Прэзідэнт Турцыі: "Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы зробім вялікі ўклад у справу міру ў Сірыі. Трохбаковыя саміты, якія мы пачалі яшчэ з Астанінскага працэсу, ці то Сочы, Анкара або Тэгеран - гэта тыя сустрэчы, якія выклікаюць глабальную цікавасць. Я таксама лічу, што цяперашнія перамовы станоўчым чынам адаб'юцца на гэтым працэсе".

Барацьбу з тэрарызмам і зніжэнне напружанасці ў Сірыі іранскі лідар Хасан Раўхані назваў агульнай мэтай Масквы, Анкары і Тэгерана. А Уладзімір Пуцін заклікаў міжнародныя арганізацыі дапамагаць сірыйскім бежанцам. Гэта ўжо чацвёрты саміт прэзідэнтаў. Упершыню ў такім фармаце яны сустрэліся два гады таму і таксама ў Сочы.