Лідары краін "Вялікай сямёркі" прынялі дэкларацыю па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам

27 мая 2017

Лідары краін "Вялікай сямёркі" на саміце ў Італіі прынялі дэкларацыю па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам. Галоўны ініцыятар дакумента - брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй. У дакуменце гаворыцца, што "сямёрка" мае намер змагацца з прапагандай тэрарызму ў інтэрнэце і анлайн-вярбоўкай. Для выяўлення экстрэмісцкага кантэнту ў Сетцы плануецца задзейнічаць інтэрнэт-парталы і буйныя IT-кампаніі. Лідары G7 дамовіліся супрацьстаяць пагрозе замежных наёмнікаў, якія пакідаюць зоны канфлікту, а таксама адмовіцца ад выкупаў тэрарыстам і змагацца з фінансаваннем баевікоў санкцыямі. У дэкларацыі падкрэсліваецца, што барацьба з тэрарызмам павінна грунтавацца на агульных прынцыпах дэмакратыі, павазе правоў чалавека і вяршэнстве закона.