Каранавірусам заразіліся больш за 245 мільёнаў чалавек. Лідарамі па захворванні застаюцца Індыя, Бразілія і ЗША. Дарэчы, у Штатах, каб знізіць тэмпы росту інфіцыравання, нацыянальны рэгулятар дазволіў выкарыстоўваць Pfizer для імунізацыі дзяцей ад 5 да 11 гадоў.
Няпростая сітуацыя ў нашых паўднёвых суседзяў. Штодня ва Украіне фіксуюць больш за 20 тысяч новых выпадкаў. Краіна знаходзіцца сярод еўрапейскіх лідараў па тэмпах захворвання. Пагаршае статыстыку і шырокі рынак падробленых сертыфікатаў вакцынацыі.
У Еўропе апублікавалі спіс краін, небяспечных для падарожжаў з-за эпідсітуацыі. Турыстам рэкамендуюць пазбягаць паездак у Харватыю, Бельгію і Ірландыю. Акрамя гэтага, у чырвонай зоне падарожнікаў знаходзяцца ўсе краіны Прыбалтыкі, Румынія, Нідэрланды, частка Нарвегіі і Чэхіі.
Лідары па захворванні на каранавірус - Індыя, Бразілія і ЗША
30 октября 2021













