Лідары "нармандскай чацвёркі" плануюць абмеркаваць выкананне мінскіх дамоўленасцяў у тэлефоннай размове

13 февраля 2015

Новыя мінскія пагадненні кіраўнікі Еўрасаюза абмеркавалі ў чацвер у Бруселі. З-за перамоў у беларускай сталіцы пачатак саміту ў Бельгіі прыйшлося адкласці на некалькі гадзін. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд паведаміў (пасля саміту ЕС), што лідары "нармандскай чацвёркі" плануюць абмеркаваць на наступным тыдні ў тэлефоннай размове выкананне мінскіх дамоўленасцяў. А праз некалькі тыдняў могуць сустрэцца асабіста. Перадае - РІА Навіны.