Лідары дзяржаў Еўрасаюза з'ехаліся на экстранны саміт па Украіне і Расіі

6 марта 2014

Абмяркоўваюцца падзеі ва Украіне і пытанне ўвядзення санкцый у дачыненні Масквы. Яшчэ да пачатку саміту назіральнікі адзначылі, што адзінства па гэтых пытаннях у еўрапейскіх радах няма.


Сёння стала вядома, што рэферэндум у Крыме прызначаны на 16 сакавіка. Жыхарам паўвострава прапануюць адказаць на пытанне: ці павінен Крым застацца ў складзе Украіны або ж увайсці ў склад Расіі. Напярэдадні суд у Кіеве прыняў рашэнне аб затрыманні цяперашніх кіраўнікоў Крыма. Генпракуратура Украіны адмовіла Расіі ў выдачы лідара Правага сектара Дзмітрыя Яраша.