Гэта апошняе сёлета міжнароднае мерапрыемства такога высокага ўзроўню. Тэмы форуму цалкам традыцыйныя - гандаль, лічбавая эканоміка, кліматычныя змены, устойлівае развіццё і гендарная роўнасць. Але свет таксама будзе пільна сачыць за тым, як Вашынгтон і Пекін паспрабуюць выйсці са стану гандлёвай вайны, як у Буэнас-Айрэсе сустрэнуць спадчыннага прынца Саудаўскай Аравіі ўпершыню пасля забойства ў саудаўскім консульстве ў Стамбуле журналіста Джамаля Хашоджы і ці паціснуць адзін аднаму рукі лідары Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп. У апошні момант стала вядома аб адмене іх сустрэчы на палях саміту. Інтрыга G20 - узгадненне тэксту выніковага камюніке. Па меркаванні палітолагаў, нават калі лідарам атрымаецца прыйсці да кансенсусу па выніковым дакуменце, то ён, хутчэй за ўсё, будзе ўтрымоўваць агульныя словы.
Лідары 20-ці найбуйнейшых эканомік свету збіраюцца сёння ў Аргенціне на саміт G20
30 ноября 2018













