Лідар Паўднёвай Карэі можа далучыцца да саміту ЗША - КНДР

31 мая 2018

Лідар Паўднёвай Карэі можа далучыцца да саміту ЗША - КНДР і падпісаць пагадненне аб заканчэнні Карэйскай вайны. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйныя крыніцы ў Сеуле.

Сустрэча Дональда Трампа і Кім Чэн Ына назначана на 12 чэрвеня ў Сінгапуры. Зрэшты, яе правядзенне дагэтуль пад пытаннем. Вашынгтон і Пхеньян працягваюць перамовы па падрыхтоўцы саміту.

Напярэдадні дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа сустрэўся ў Нью-Ёрку з прадстаўніком КНДР. Сустрэча доўжылася каля паўтары гадзіны.