Лідар КНДР падняўся на Свяшчэнную гару на белым кані

16 октября 2019
Лідар КНДР на белым кані падняўся на Свяшчэнную гару. Яе вышыня складае 2 тысячы 750 метраў. Гэта самы высокі пункт Карэйскага паўвострава. Паведамляецца, што падчас паездак Кім Чэн Ын выступіў з крытыкай санкцый ЗША у адносінах да яго краіны. Раней паўночнакарэйскі лідар паднімаўся на Пэктусан у ключавыя моманты сваёй працы, у тым ліку падчас перамоў аб раззбраенні з Вашынгтонам і міры з Паўднёвай Карэяй.