Лідар ХАМАС заклікаў Палесціну да паўстання

7 декабря 2017

Навіна апошніх хвілін. Лідар ХАМАС заклікаў Палесціну да паўстання. Ён заявіў аб спыненні мірнага працэсу на Блізкім Усходзе. Як раней стала вядома, Савет Бяспекі ААН абмяркуе блізкаўсходняе ўрэгуляванне ў сувязі з афіцыйным прызнаннем ЗША Іерусаліма сталіцай Ізраіля. З запытам аб правядзенні тэрміновай сустрэчы звярнуліся восем з пятнаццаці краін арганізацыі. Як чакаецца, пасяджэнне можа адбыцца ўжо заўтра. З дакладам выступіць Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Пра тое, што Злучаныя Штаты афіцыйна прызнаюць Іерусалім сталіцай Ізраіля, напярэдадні аб’явіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. У МЗС Беларусі пракаменціравалі сітуацыю.

Дзеянні кіраўніка Белага дома ўжо прывялі да ўсплёску напружанасці на Блізкім Усходзе. Сотні чалавек збіраюцца ля будынкаў дыпмісій ЗША ў розных краінах. Мітынгоўцы выкрыкваюць праклёны ў адрас Штатаў, а таксама падпальваюць амерыканскія флагі.