Асабістыя звесткі карыстальнікаў Twitter выкарыстоўваліся без іх згоды

7 августа 2019

Аб гэтым распавялі ў самой кампаніі. Апынулася, што ў настройках  сацыяльнай сеткі адбыўся збой. У выніку, калі карыстальнік Twitter праглядаў на тэлефоне рэкламу пра які-небудзь мабільны дадатак, а затым, напрыклад, устанаўліваў  яго,  Twitter мог перадаваць некаторыя асабістыя даныя сваім партнёрам.

Праблема з настройкамі ўзнікла  практычна год назад, аднак выявілі і ўхілілі яе толькі зараз.