Асоба мужчыны, які адпраўляў пасылкі з бомбамі ў Тэхасе, устаноўленая

21 марта 2018

Амерыканская паліцыя ўстанавіла асобу мужчыны, які адпраўляў пасылкі з бомбамі ў Тэхасе. Ім апынуўся 23-гадовы жыхар штата. У пачатку сакавіка ў горадзе Остын адбылася серыя выбухаў. Загінулі чатыры чалавекі, яшчэ двое пацярпелі. Усе ахвяры атрымалі ўзрыўчатку па пошце. Падазроны загінуў сёння. У яго машыне спрацавала бомба.