Ліберыя ўводзіць надзвычайнае становішча з-за ліхаманкі Эбола

7 августа 2014
Прадоўжыцца рэжым надзвычайнага здарэння 90 дзён. Нагадаем, раней Ліберыя закрыла амаль усе пагранічныя прапускныя пункты, а таксама школы, каб прадухіліць распаўсюджванне вірусу.

Паводле дадзеных САЗ, лік ахвяраў эпідэміі ў Заходняй Афрыцы набліжаецца да тысячы. Геаграфія становіцца ўсё шырэйшай - ёсць загінуўшыя ў Нігерыі, Саўдаўскай Аравіі.


Дарэчы, у Іспанію з Ліберыі даставілі святара, які захварэў, а вось у ЗША ўрачы, атрымаўшы вынікі аналізаў пацыента з падазрэннем на Эболу, заявілі, што той не з'яўляецца носьбітам вірусу.