Самалёт EgyptAir, які ляцеў з Парыжа ў Каір, прапаў з радараў дыспетчараў

19 мая 2016

Як стала вядома, самалёт EgyptAir, які ляцеў з Парыжа ў Каір, прапаў з радараў дыспетчараў у паветранай прасторы Егіпта над Міжземным морам. На яго борце знаходзіліся 59 пасажыраў і 10 членаў экіпажа. Аб гэтым паведамляе афіцыйны Twitter авіякампаніі. Лайнер вылецеў з аэрапорта Шарль-дэ-Голь ў 23.09 па парыжскім часе. І ўжо некалькі гадзін таму павінен быў прызямліцца ў Каіры, а, знаходзячыся ў паветры, да гэтага моманту цалкам патраціць усё гаручае. Паводле папярэдніх даных, апошні раз пілоты выходзілі на сувязь над Афінамі. Ёсць інфармацыя, што экіпаж паведамляў аб задымленні з-пад кабіны пілотаў. Падрабязнасці ўжо менш як праз гадзіну.