Лясныя пажары ў Кітаі. У тушэнні агню задзейнічана артылерыя

10 апреля 2019

У Кітаі  пажаранебяспечная сітуацыя выйшла з-пад кантролю. Дзясяткі чалавек загінулі. З агнём змагаюцца тысячы людзей - гэта вайскоўцы, ратавальнікі і самі мясцовыя жыхары. У тушэнні пажару прымаюць удзел  верталёты і артылерыя. Экстранная эвакуацыя закранула каля 4 тысяч чалавек. Праўда, спякоту вогненнай стыхіі сёння астудзіў трапічны лівень. У Кітаі працуе і наш карэспандэнт Ян Пашкевіч (відэа).

Ён ужо выходзіў на сувязь на працягу дня і зараз перамясціўся на поўдзень, бліжэй да эпіцэнтра вогненнай стыхіі.