Лясныя пажары ў Чылі

24 апреля 2013

Дзясяткі жылых дамоў знішчаныя падчас магутных лясных пажараў у чылійскім горадзе Вальпараіса. Інфармацыі аб ахвярах пакуль няма. Мясцовых жыхароў эвакуіруюць. Патушыць пажары вельмі складана з-за мясцовасці - ачагі знаходзяцца паміж узгоркамі ў эўкаліптавых лясах. Улады аб’явілі ў Вальпараіса самы высокі ўзровень небяспекі. У горадзе гаспадараць марадзёры.