Лясныя пажары наблізіліся да горада Шэньян

18 апреля 2019

Больш за 11 тысяч чалавек былі эвакуіраваны на паўночным  усходзе Кітая, дзе не спыняюцца лясныя пажары. Са стыхіяй зараз змагаюцца з зямлі і паветра. У тушэнні полымя задзейнічаны амаль  4 тысячы спецыялістаў. У іх распараджэнні дзясяткі адзінак тэхнікі. Але вецер пакуль робіць дарэмнымі ўсе намаганні пажарных. Агонь, як паведамляецца, наблізіўся да горада Шэньян. Там жывуць каля 8 мільёнаў чалавек.