Лясныя пажары не спыняюцца ў Грэцыі

18 августа 2017
Знішчаныя цэлыя вёскі. Агонь пагражае Афінам. Пажарных для ліквідацыі ўзгарання не хапае. Ратавальнікі зафіксавалі каля сотні новых ачагоў. Паводле іх слоў, асноўная прычына распаўсюджвання агню - наўмысныя падпалы. Улады тэрмінова эвакуююць жыхароў цэнтральных раёнаў Грэцыі, дзе зараз склалася найбольш цяжкая сітуацыя. Стыхія ператварае ў попел вінаграднікі і лясы, а таксама жылыя дамы.