Лясны пажар на поўначы Каліфорніі цалкам знішчыў цэлы горад

9 ноября 2018

У горадзе Пэрадайз, што ў перакладзе з англійскай мовы значыць "рай", зараз сапраўднае пекла. Цалкам знішчаныя больш як дзве тысячы дамоў. Эвакуіраваныя 27 000 жыхароў. Людзі спешна пакідалі дамы, на выездзе з горада ўтварыліся вялізныя заторы. Вядома пра некалькіх загінуўшых і пацярпелых. З агнём, які ахапіў ужо звыш 8 000 гектараў, нястомна змагаюцца некалькі сотняў пажарнікаў.