Лёгкія планеты задыхаюцца. Пажары ў лясах Амазоніі дасягнулі рэкордных маштабаў

22 августа 2019

ААН б'е трывогу. Лёгкія планеты  ў небяспецы! Бразільскі дажджавы лес у Амазоніі гарыць з пачатку жніўня.  Прычына - дзейнасць чалавека.  Мясцовыя фермеры паляць трапічныя лясы, каб ачысціць плошчы пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі.  Плошча лясоў у Амазоніі, дарэчы, складае 5,5 мільёна квадратных кіламетраў.  Яны выпрацоўваюць каля 20 % кіслароду, якім дыхае планета.  За апошнія 50 гадоў страчаны ўжо 17 % іх расліннасці, заяўляюць у ААН.