Легендарны музыкант Дэвід Боуі памёр ад раку

11 января 2016

Легендарны музыкант Дэвід Боуі памёр ва ўзросце 69 гадоў ад раку.

Аб смерці зоркі журналістам паведаміў яго выдавец Сціў Марцін. Як паведамляе партал SkyNews, інфармацыя аб смерці Боуі з'явілася ў афіцыйным фейсбуку і твітары зоркі раніцай. Журналісты звярнуліся па пацвярджэнне да Марціна, і ён заявіў, што інфармацыя праўдзівая. Паведамляецца, што Боуі памёр "мірна і ў асяроддзі родных" пасля 18 месяцаў барацьбы з хваробай.