Легендарны касцюм Бруса Лі прададуць з аўкцыёна

3 декабря 2013

Легендарны жоўты касцюм Бруса Лі прададуць з аўкцыёна ў Ганконгу. Убор вырабілі на заказ для фільма Гульня смерці. Здымкі стужкі не былі скончаны з-за раптоўнай гібелі акцёра ў 1973 годзе. Няскончаная версія фільма выйшла ў тым жа годзе, а ў 1978 была выпушчана паўнаметражная версія стужкі з кадрамі, знятымі з дублёрамі ўжо пасля смерці Бруса Лі. Аўкцыённы дом ацэньвае кошт камбінезона на 32 з паловай тысячы долараў. На таргі выставяць яшчэ некалькі асабістых рэчаў акцёра. Цяперашні іх ананімны ўладальнік вырашыў прадаць рэчы ў гонар 40-ой гадавіны смерці Бруса Лі.