Ледзяное кола, сапраўдны цуд прыроды ў штаце Мэн

16 января 2019

На адной з рэк амерыканскага штата Мэн у гэтыя дні можна назіраць сапраўдны цуд прыроды. Там утварылася ледзяное кола, якое яшчэ і круціцца. Яго перыметр   больш за 90 метраў. Гэта рэдкая з'ява. Такія дыскі ўтвараюцца ў марознае надвор'е на рэках з павольнай плынню і вызначаным выгінам рэчышча. Дзякуючы віхравому струменю кавалак лёду пачынае круціцца, і яго краі паступова сточваюцца.