ААН засяроджаная на гуманітарнай сітуацыі і спыненні агню ва Украіне. Афіцыйны прадстаўнік арганізацыі пракаменціраваў на брыфінгу словы кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля, які ўпершыню ў гісторыі Еўрасаюза пажадаў, каб канфлікт ва Украіне быў вырашаны не дыпламатычным, а ваенным шляхам. Ён таксама пацвердзіў імкненне Бруселя пашыраць ваенную дапамогу краіне. У ААН, тым не менш, лічаць інакш.
ААН засяроджаная на гуманітарнай сітуацыі і спыненні агню ва Украіне
Словы Жазэпа Барэля таксама пракаменціраваў міністр замежных спраў Расіі. Сяргей Лаўроў адзначыў, што заявы кіраўніка еўрапейскі дыпламатыі істотна мяняюць правілы ігры. У расійскім МЗС у найбліжэйшыя дні прааналізуюць гэтыя выказванні і дадуць ім падрабязную ацэнку ў сваіх афіцыйных дакументах.













