Лаўроў: Захад займаецца "гандлем паветрам"

15 февраля 2022

Спекуляцыі вакол расійскіх вучэнняў, якія апошнім часам гучаць на Захадзе, - не што іншае, як праява параноі. З такім меркаваннем выступіў міністр замежных спраў Расіі. Сяргей Лаўроў яшчэ раз падкрэсліў, што Масква мае поўнае права праводзіць на сваёй тэрыторыі любыя манеўры, закліканыя ўзмацніць бяспеку краіны. Размова ідзе наконт  расійска-беларускіх вучэнняў "Саюзная рашучасць - 2022".