Міністр замежных спраў Расіі пракаменціраваў заяву Лукашэнкі аб магчымасці вяртання ядзернай зброі ў Беларусь

1 декабря 2021
Міністр замежных спраў Расіі пракаменціраваў заяву Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб магчымасці пры некаторых акалічнасцях вяртання ядзернай зброі на тэрыторыю Беларусі.

Сяргей Лаўроў, міністр замежных спраў Расіі: "Спадар Столтэнберг заявіў, што калі Германія не жадае, то мы ядзерную зброяю яшчэ на ўсход перасунем. Што трэба тлумачыць нашым партнёрам, каб яны не дазвалялі сабе такой неразважлівасці? Я думаю, Лукашэнка рэагаваў менавіта на гэтыя заходы, якія спрабавалі не проста канфрантацыю нагнятаць, але і справакаваць гарачы канфлікт. Гэтым людзям неабходна даць зразумець, што перакідаць ядзерную зброю ў краіны, накшталт Румыніі, Польшчы і іншыя, на межы Расіі, недапушчальна - раз яны заяўляюць аб гатоўнасці парушыць палажэнні асноватворнага дагавора Расія - НАТА, трэба ім на такіх даходлівых прыкладах паказваць бесперспектыўнасць такога роду задум!"

Сяргей Лаўроў адзначыў, што генсак Столтэнберг - яркі ўзор таго, як разумны палітык нацыянальнага ўзроўню раптам ператвараецца ў каршака, што фантануе самымі рызыкоўнымі ідэямі.