Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па эканамічных навуках сталі трое навукоўцаў са Злучаных Штатаў Амерыкі

14 октября 2013
Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па эканамічных навуках сталі трое навукоўцаў са Злучаных Штатаў Амерыкі: Юджын Фама, Ларс Петэр Хансен і Роберт Шылер. Журы адзначыла іх працы, якія датычацца эмпірычнага аналізу цэнаў на актывы. Даследаванні дазваляюць прагназаваць біржавыя каціроўкі ў доўгай перспектыве. Як і астатнім лаўрэатам гэтага года, пераможцам-эканамістам дастанецца грашовая прэмія памерам 8 мільёнаў шведскіх крон - гэта больш за мільён долараў ЗША. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе па традыцыі 10 снежня ў Стакгольме.