Латвійцы рыхтуюцца да павышэння тарыфаў за ацяпленне

30 декабря 2021
Амаль 40 % сем'яў Латвіі могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі падчас аплаты рахункаў за ацяпленне. Напярэдадні Даўгаўпілскі гарадскі савет аб'явіў у горадзе энергетычны крызіс мясцовага значэння. З-за высокай цаны на прыродны газ тарыф на ацяпленне ў горадзе ў наступным годзе можа вырасці у 3 разы.