Латвія ўвяла рэжым надзвычайнай сітуацыі ў пагранічных з Расіяй раёнах на тры месяцы. Прычынай урад рэспублікі называе частковую мабілізацыю ў суседняй краіне.
Дзеянне рэжыму надзвычайнай сітуацыі распаўсюджваецца на парты, аэрапорты, пункты перасячэння мяжы, чыгунку. Таксама ўлады Латвіі закрываюць пагранпераход Педэдзэ, каб скараціць паток расійскіх грамадзян.
Латвія ўвяла рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Расіяй
28 сентября 2022













