Латвія падумвае пабудаваць на сваёй тэрыторыі завод па вытворчасці снарадаў. Дзяржава нават спрабуе атрымаць на гэтыя мэты спецыяльную субсідыю Еўрасаюза памерам 45 мільёнаў еўра. Латвія апошнім часам актыўна мілітарызуецца. Да 2027 года краіна плануе траціць на ваенныя патрэбы 3 % ВУП. Ужо зараз такія выдаткі складаюць 2,4 % (амаль мільярд еўра). Мркуючы па ўсім, раз фінансаў на гэтыя патрэбы востра не хапае, Латвія ўзбройваецца на мяжы магчымасцяў - інакш навошта шукаць на ўзвядзенне снараднага завода грошы ў ЕС?
Латвія павялічвае ваенны бюджэт і нарошчвае закупкі зброі для арміі
22 ноября 2023













