Міністр замежных спраў Латвіі заявіў, што працуе "над сумеснымі і скаардынаванымі дзеяннямі ў рамках НАТА і ЕС, каб прадухіліць пагрозу для Латвіі і яе саюзнікаў". Прыбалтыйская дзяржава пачала раней не абвешчаныя ваенныя вучэнні ля мяжы з нашай краінай. Задзейнічана каля 3 тысяч вайскоўцаў. Паводле папярэдніх даных, манеўры прадоўжацца да 12 снежня.
Раней прэм'ер Польшчы паведаміў, што Варшава абмяркоўвае з Літвой і Латвіяй запуск 4-га артыкула дагавора НАТА. Пункт прадугледжвае магчымасць склікання Савета ваеннага блока, калі адна з краін-удзельніц лічыць, што яе бяспека пад пагрозай.
Латвія пачала неабвешчаныя ваенныя вучэнні ля мяжы з Беларуссю
15 ноября 2021













