Лары Флінт прапанаваў 10 мільёнаў долараў за кампрамат на Дональда Трампа

16 октября 2017

Уладальнік амерыканскага часопіса для дарослых "Хастлер" Лары Флінт прапанаваў 10 мільёнаў долараў за інфармацыю для імпічменту Дональда Трампа. Аб'яву аб гэтым апублікавалі ў газеце "Вашынгтон Пост". Журналіст абяцае, што ўсе лісты і званкі з інфармацыяй застануцца канфідэнцыяльнымі. Лары Флінт шукае кампрамат як ва ўнутранай, так і ў знешняй палітыцы з сур'ёзнымі канфліктамі інтарэсаў. Раней бізнесмен ужо арганізоўваў аналагічныя кампаніі супраць экс-спікера палаты прадстаўнікоў ЗША і сенатара.