Ламы ўчынілі перапалох у Фініксе

27 февраля 2015

У сталіцы Арызоны, горадзе Фінікс, перапалох ўчынілі свабодалюбныя ламы. Паліцыя і актывісты доўга не маглі злавіць пару жывёлін, якія ўцяклі з запаведніка. У цэнтры горада нават перакрылі рух транспарту. Праз амаль гадзіну  супрацоўнікам прыродаахоўных ведамстваў усё ж атрымалася блакіраваць свавольных жывёлін, пагрузіць іх у фургон і вярнуць на месца жыхарства.