Лабрадор усынавіў 9 качанят і стаў зоркай Інтэрнэту

25 мая 2018

Сабака, які жыве на тэрыторыі парку атракцыёнаў у Эсэксе, узяў пад апеку цэлы вывадак, маму якога, хутчэй за ўсё, з'ела ліса, тлумачаць супрацоўнікі парку. Качаняты выпадкова зайшлі ў зону адпачынку. І пакуль служачыя думалі, што з імі рабіць, лабрадор Фрэд узяў над малымі шэфства. Відэа, як сабака катае качанят на спіне, разляцелася па ўсім Інтэрнэце.