Курорты Тайланда накрыў шторм "Пабук"

4 января 2019

Курорты Тайланда накрыў шторм "Пабук" - у перакладзе з лаоскай мовы "гіганцкі сом". Паводле звестак сіноптыкаў, ураган стане самым магутным за паўстагоддзя. Хвалі ўжо дасягаюць 7-метровай вышыні. Ёсць і першыя ахвяры. Гэта 56-гадовы расіянін. Ён кінуўся ратаваць сваю дачку, якую панесла плынь, пры гэтым сам выбрацца з вады ўжо не змог. Працягваецца маштабная эвакуацыя. Пакідаюць астравы і турысты.