Курортны гарадок Лох-Эрн прымае саміт Вялікай васьмёркі

17 июня 2013

У Паўночнай Ірландыі рыхтуюцца да важнай палітычнай падзеі. Курортны гарадок Лох-Эрн прымае саміт Вялікай васьмёркі. Паліцыя завяршае падрыхтоўку - гарантаваныя ўзмоцненыя меры бяспекі. Для гэтага сюды сцягнулі больш за 8 000 паліцэйскіх. Усе дарогі да месца сустрэчы лідараў G 8 знаходзяцца пад узброенай аховай, а сам гарадок абнесены некалькімі перыметрамі металічнай сеткі. Асноўнымі тэмамі саміту стануць праблемы сусветнай эканомікі, Сірыя, іранская ядзерная праграма і барацьба з тэрарызмам. Учора ў Белфасце прайшла першая акцыя праціўнікаў G 8. Актывісты ўпэўненыя ў няздольнасці Вялікай васьмёркі вырашыць праблемы сусветнай эканомікі.