Куба адкрые спецыяльную зону эканамічнага развіцця Марыэль

11 ноября 2013

Ужо ў самым пачатку будучага года Куба адкрые спецыяльную зону эканамічнага развіцця Марыэль. Адной з яе асаблівасцяў будзе блізкасць да порта, дзе зараз сканчаюцца працы, якія спансуюць бразільскія ўлады. Зона Марыэль распрацаваная для садзейнічання эканамічнаму развіццю з дапамогай прыцягнення замежных інвестыцый. Для гэтага ствараюць адпаведную інфраструктуру. Порт і яго ўльтрасучасны тэрмінал для вялікіх суднаў звяжуць з краінай аўтамабільныя, авія- і чыгуначныя лініі.